ХОР БЕЛАРУ́СКАГА СТУДЭ́НЦКАГА САЮ́ЗА ў Вільні.
Існаваў у 1931—39 пры Беларускім студэнцкім Саюзе Віленскага ун-та. Стваральнік і кіраўнік Р.Шырма. У складзе хору студэнты, рабочая і вучнёўская моладзь. Дзейнасць па прапагандзе бел. нац. рэпертуару мела вял. культ. і паліт. значэнне. Хор выступаў з сольнымі канцэртамі ў гар. парках Вільні, гуртку Т-ва бел. школы, у Віленскай бел. гімназіі і інш. У рэпертуар уваходзілі бел. нар. песні ў апрацоўках М.Аладава, М.Анцава, М.Гайваронскага, К.Галкоўскага, М.Равенскага, Л.Рагоўскага, Ф.Уладзімірскага і інш. на вершы бел. паэтаў, а таксама ўкр. і польскія нар. песні, творы рас. кампазітараў. На творчае аблічча і характар дзейнасці хору вял. ўплыў зрабіла фалькларыстычна-збіральніцкая праца Шырмы.
т. 17, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)